У Новай Зеландыі ў шпіталях не засталося хворых на каранавірус, паведамляе CNN.
Зараз у бальніцах пасля выпіскі апошняга чалавека няма ніводнага пацыента з COVID-19.
На гэты момант зафіксаваны 21 актыўны выпадак каранавіруса, але гэтыя хворыя не шпіталізаваны.
У Новай Зеландыі не зарэгістравана новых смерцяў і ўжо пяты дзень запар няма новых выпадкаў заражэння каранавірусам.





