Аляксандр Лукашэнка сёння падчас размовы з работнікамі Мінскага трактарнага завода выказаўся пра патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валера Цапкалу, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў цэлым пакуль што мала ведае людзей, якія вылучыліся. «За выключэннем свайго былога памочніка. Ён, праўда, хітруе. Не гаворыць, чаму яго прэзідэнт звольніў. Але гэта вы ў яго спытаеце — чаму я яго звольніў. Хай шчыра раскажа. І яму потым не захочацца ісці на выбары. Але ён шчыра не скажа. Трэба — скажам, але мы не хочам займацца гэтым кампраматам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна