Аляксандр Лукашэнка сёння падчас размовы з работнікамі Мінскага трактарнага завода адказаў на пытанне аб сваіх магчымых сімпатыях да патэнцыйных кандыдатаў на выбарах, перадае БелТА.

Фота БелТА

Фота БелТА

Лукашэнка адзначыў тое, як арганізаваны працэс збору подпісаў у патэнцыйных кандыдатаў — жанчын: «Яны ціха, спакойна збіраюць гэтыя подпісы. Нядаўна пацікавіўся — гэтыя жанчыны сабралі больш подпісаў, чым усе мужыкі, якія ў інтэрнэце піярацца».

Лукашэнка лічыць, што прэзідэнтам Беларусі будзе мужчына, а не жанчына.

«Ён [Сяргей Ціханоўскі — заўв. НН] нават не кандыдат у прэзідэнты, за жонку [Святлану Ціханоўскую — заўв. НН] там дбае. Разумее ж, што за жонку ніхто не прагаласуе ў Беларусі. Вось я часта кажу: Наталля Іванаўна [Качанава — заўв. НН], за цябе таксама не прагаласавалі б, хоць ты гатовы ўжо прэзідэнт. У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не выспела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас па Канстытуцыі прэзідэнт валодае моцнай уладай, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У нас прэзідэнт — не Літва. Там прэзідэнт, была Даля Грыбаўскайце, прыйшла, паўсміхаліся, пасядзела і пайшла. Ні за што не адказвае, таму што там парламенцкая рэспубліка. У нас — не. Прэзідэнтам будзе мужык, я ў гэтым абсалютна перакананы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна