У Беларусі няма запазычанасці перад Расіяй за газ, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Беларусь не мае запазычанасці за імпартаваны прыродны газ. Разлікі за прыродны газ ажыццяўляюцца беларускімі газазабяспечваючымі арганізацыямі з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі», — адзначылі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, цяпер паміж суб'ектамі гаспадарання ёсць рознагалоссі па вызначэнні кошту пастаўлянага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.

«Урэгуляванне пытанняў, што ўзніклі, знаходзіцца ў кампетэнцыі гаспадарчых суб'ектаў», — дадалі ў прэс-службе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна