Канфлікт у Гродне, вынікам якога стала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага, справакавалі дзве жанчыны.

«У краіне каранавірус, а вы сабралі гэту акцыю. Вы не баіцеся, што людзі могуць захварэць?» — прычапілася да Ціханоўскага тая, што справа.

«А чаму ваша Святлана не тут. Яна што, баіцца народа?» — працягвала яна.

Блогер не хацеў з ёй размаўляць, спрабаваў адысці. Тут і з'явілася міліцыя.

Пасля сутычкі жыхары Гродна падышлі да жанчыны. Яна ж паказала ім сваю пятую кропку. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?