У ЗША неўзабаве з'явяцца «самыя магутныя ўзбраенні» ў гісторыі. Як паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы ў суботу перад журналістамі на касмадроме на мысе Канаверал (штат Фларыда) пасля запуску да МКС пілатаванага карабля Crew Dragon, ён ужо азнаёміўся з распрацоўкамі.

«Хутка мы высадзімся на Марсе, і ў нас будуць самыя магутныя ўзбраенні, якія калі-небудзь [можна было] ўявіць у гісторыі. Я ўжо бачыў распрацоўкі, і гэта проста неверагодна», — сказаў амерыканскі лідар. Падрабязнасцяў Трамп не прывёў, піша tass.ru.

У сярэдзіне мая Трамп заяўляў, што Злучаныя Штаты распрацоўваюць «суперракету», якая будзе развіваць у 17 разоў большую хуткасць, чым усе існыя на гэты момант. Трамп тады не ўдакладніў, аб якім менавіта ракетным узбраенні ідзе гаворка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0