Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Пастаўскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, два чалавекі загінулі, адзін пацярпеў, паведамілі БелТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Каля 6 раніцы 30 мая ў вёсцы Навасёлкі 26-гадовы кіроўца Opel Vectra не даў рады кіраванню. Аўтамабіль выехаў на сустрэчную і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі кіроўца і 38-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Другі пасажыр 1991 года нараджэння дастаўлены ў бальніцу.
Прычыны ДТЗ высвятляюцца.





