Абстаноўка ў краіне перад выбарамі абвастраецца, такое меркаванне выказаў у сваім каментары ў сюжэце аб затрыманні Сяргея Ціханоўскага ў Гродне ў «Галоўным эфіры» на «Беларусь-1» першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, піша tut.by.

Чытайце таксама: 

Правакацыя ў Гродне: АМАП затрымаў Ціханоўскага ВІДЭА

МУС пра затрыманне Ціханоўскага: заведзена крымінальная справа

«Прыемная дзяўчына пышных форм». Ідэнтыфікавалі правакатарку з сустрэчы з Ціханоўскім

Палкоўнік Казакевіч таксама паведаміў, што, паводле іх звестак, ужо пачалі паступаць нейкія пагрозы старшыням участковых выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах 2019 года — бо на цяперашніх выбарах фарміраванне камісій яшчэ не пачалося, звяртае ўвагу прадстаўнік МУС.

У беларускай міліцыі дастаткова сіл і сродкаў, каб гэтаму супрацьстаяць, папярэдзіў Генадзь Казакевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0