Паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Валейкавічы Смаргонскага раёна паступіла ратавальнікам у 4.35 раніцы 31 мая, паведамляе МНС Гарадзеншчыны.

Агнём былі знішчаныя маёмасць, перакрыцце і дах, пашкоджаныя сцены жылога дома.

Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі цела загінулага гаспадара. Мужчыну было 84 гады.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0