Новы міністр інфармацыі — кіраўнік СТБ Ігар Луцкі.

Пасаду міністра пакідае Алесь Карлюкевіч.

***

Ігар Луцкі нарадзіўся ў 1972 годзе ў Століне.

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1994) і Акадэмію кіравання (2000).

У 1995-2000 працаваў у Міністэрстве па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000-2002 — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзідэнта, у 2002-2004 працаваў у апараце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У 2004-2006 — намеснік дырэктара БелТА, у 2006-2008 —дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008-2014 — першы намеснік дырэктара БелТА.

У 2014-2018 — першы намеснік міністра інфармацыі, у 2018-2020 узначальваў Сталічнае тэлебачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0