Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

20 чэрвеня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаюць рэлігійныя творы жалобнага характару як своеасаблівы знак памяці ахвяр каранавіруса і салідарнасці з іх блізкімі, паведамляе catholic.by.

Канцэрт-рэквіем адбудзецца пасля святой Імшы а 19-й гадзіне.

Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Выкананне можна будзе пачуць не толькі ў касцёле, але і звонку, куды будзе выведзены гук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?