Магутныя гульнявыя працэсары, 90-герцавы экран, звышхуткасная зарадка і ўнікальны інтэрфейс realme UI, які можа пагрузіць вас у дзэн. У Мінску прадстаўлены навінкі ад брэнда realme: усе мадэлі 6-й лінейкі, ад 6I да 6 Pro, а таксама бюджэтны С3. Гэта сапраўдныя смартфоны-супергероі, кожны з якіх валодае сваёй суперсілай.

Танны і непатрабавальны С3 — супергерой-стаханавец

Апарат атрымаў звышмагутны акумулятар ёмістасцю 5000 мАг, які ў спалучэнні з апаратнымі і праграмнымі магчымасцямі эканоміі энергіі можа прывесці да таго, што вы забудзецеся, калі ў апошні раз зараджалі свой смартфон. Ён будзе працягваць працаваць, усталёўваючы прыемныя рэкорды.

Дыяганаль экрана ў гэтага супергероя — 6,5 цалі. Якасць дысплея HD+ дорыць камфорт і незабыўныя ўражанні незалежна ад таго, што вы робіце: чытаеце, глядзіце фільмы або гуляеце ў відэагульні.

Смартфон абсталяваны працэсарам MediaTek Helio G70, які працуе на тактавай частаце да 2,0 ГГц. Гэта забяспечвае хуткую і плаўную працу дэвайса.

Цана realme C3 для беларускага рынку: версія 2 ГБ АЗП + 32 флэш-памяці — 339 рублёў, 3+32 — 359 рублёў, 3+64 — 389 рублёў.

Супергерой гульняў — гэта пра малодшага брата 6-й серыі, realme 6i

Смартфон абсталяваны спецыяльным геймерскім працэсарам MediaTek Helio G80 SoC. 8-ядзерны працэсар з частатой да 2,0 ГГц дае на 35% лепшую аднаядравую прадукцыйнасць і на 17% — шмат'ядравую, чым папярэдняе пакаленне. Графічны працэсар Mali G52 1000 МГц таксама павышае прадукцыйнасць на 25%. Вынік — больш высокая якасць малюнка і стабільная частата кадраў.

Смартфон абсталяваны 48-мегапіксельнай AI Quad-камерай са звышшырокавугальным аб'ектывам і 16-мегапіксельнай сэлфі-камерай з эксклюзіўным алгарытмам AI Beauty. Ён можа інтэлектуальна распазнаваць твары і накладаць эфекты прыгажосці.

У Беларусі гэты тэлефон будзе каштаваць: 3+64 — 469 рублёў, 4+128 — 529 рублёў.

Realme 6 — гэта супергерой сацсетак, у першую чаргу — TikTok!

6,5-цалевы смартфон парадуе 64-мегапіксельнай квадракамерай з шырокавугольнікам, 16-мегапіксельнай сэлфі-камерай і функцыяй UIS-відэастабілізацыі. Увогуле, ёсць усё неабходнае для здымкі кантэнту. І не варта баяцца разрадзіць батарэю: апарат забяспечаны хуткай зарадкай у 30 Вт і набірае 100% усяго за гадзіну. Вы заўсёды паспееце захаваць усё самае цікавае: разблакіроўка тэлефона з дапамогай сканера адбіткаў пальца займае ўсяго 0,29 секунды.

Аматары мабільных гульняў таксама ацэняць «шасцёрку». Дэвайс абсталяваны гульнявым шасціядравым працэсарам MediaTek Helio G90T SoC з высокай прадукцыйнасцю.

«Шасцёрка», смартфон сярэдняга цанавога сегмента, атрымала 90-герцавы экран. Раней падобным маглі пахваліцца толькі топавыя мадэлі тэлефонаў.

Цэны для Беларусі: ад 649 рублёў (4+128) да 729 рублёў (8+128).

І, нарэшце, супергерой супергерояў — realme 6 pro

Гэта, як сцвярджае вытворца, першы ў свеце смартфон з мабільнай платформай Qualcomm Snapdragon 720G.

Pro-версія крыху большая за «шасцёрку»: памер экрана — 6,6 цалі. Смартфон абсталяваны 64-мегапіксельнай AI Quad камерай з 20-кратным гібрыдным зумам і ультрашырокавугольным аб'ектывам. Таксама апарат атрымаў супрацьударны экран Corning Gorilla Glass 5, абарону ад пырскаў і хуткую 30 Вт зарадку.

У Беларусі кошт realme 6 pro складзе 839 рублёў (8+128). Гэта ніжэй за анансаваныя тыдзень таму цэны для Еўропы (350 еўра).

Усе «супергероі» 6-й серыі атрымалі карыстальніцкі інтэрфэйс Realme UI, заснаваны на Android 10. Ён распрацаваны з улікам пераваг і эстэтыкі маладых спажыўцоў.

Інтэрфейс парадуе рэжымам Dual Mode Music Share: два карыстальнікі могуць адначасова праслухоўваць адно і тое ж відэа ці песню з адной і той жа прылады. Гэта магчыма, калі адначасова падключыць пару бесправадных навушнікаў і правадныя. Цікавы і рэжым факусіроўкі, які можна назваць «функцыяй дзэн»: сістэма цалкам ізалюе вас ад знешняга свету і ўключыць расслабляльную музыку.

Дзякуючы аптымізацыі інтэрфэйсу, на 25% паскорана загрузка дадаткаў, тэрмін службы батарэі павялічаны на 10%, а спажыванне энергіі ў начны час у рэжыме чакання паменшана на 35%. Таксама на 35% зменшана затрымка водгуку сэнсарнага экрана, а гульнявая прадукцыйнасць павялічана на 20%.

З 26 мая смартфоны realme 6 і realme 6 pro даступныя для перадзамовы. Першыя продажы ўсіх мадэляў плануюцца ў першай палове чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0