У першай пастанове на пасадзе прэм'ера Раман Галоўчанка запісаны як Галоўчэнка, праз «э». Ці правільна так? 

Натуральна, гэта памылка. У беларускай мове галосныя літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам. Выключэнні — замежныя словы альбо імёны замежнага паходжання.

Але Галоўчанка — не той выпадак. Найхутчэй, у гэтым выпадку прычына банальная — памылка пашпартыста.

Раней філолаг Лявон Баршчэўскі тлумачыў аналагічную сітуацыю з «цЭпкала», якое запісалі ў дакументы замест «цАпкала».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?