Колькасць хворых на каранавірус у свеце дасягнула 7 мільёнаў чалавек і складае 7 млн 91 тысячу. За нядзелю зафіксавана 113 тысяч выпадкаў.
Прычым у ЗША колькасць выпадкаў складае ўжо 2 млн чалавек (учора захварэлі 18 тысяч), паведамляе Сусветная метрыка. У Бразіліі ўжо 690 тысяч хворых, у Расіі 467 тысяч.
У Беларусі 48 630 выпадкаў.
За ўвесь час памерлі 406 тысяч, выздаравелі 3 млн 461 тысяча.