minsknews.by

minsknews.by

Пра гэта міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў заявіў у «Галоўным эфіры» БТ.

«Тое, што мы не зачыніліся, гэта выратавала нашу эканоміку. Эканоміка — гэта не кран з вадой, закрыў — адкрыў, і яна сапраўды гэтак жа будзе цячы. Калі эканоміку закрыць, то аднаўляцца прыйдзецца не адзін год», — сказаў Чарвякоў.

Паводле апытанняў кіраўнікоў прадпрыемстваў, расце індэкс прамысловага аптымізму, ён складае 14 пунктаў.

Чарвякоў таксама назваў галіны, якія не трапілі ў крызіс.

«Гэта будаўніцтва, IT, вытворчасць і перапрацоўка харчовых прадуктаў, нафтаперапрацоўчая галіна, пачынаюць узрастаць аб'ёмы вытворчасці калійных угнаенняў і г.д.», — мяркуе міністр, які ў чацвер захаваў сваю пасаду.

Складаней за знешнімі рынкамі. Чарвякоў робіць выснову, што эканоміка пачне аднаўляцца ў трэцім квартале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0