Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Такое меркаванне патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала выказаў у інтэрв'ю на Youtube-канале «Баранцава».

Цапкала, зноў сказаў, што першы прэзідэнт мае права на звычайнае нармальнае жыццё, дзе, магчыма, яму варта было б пакінуць адну з яго 17-18 рэзідэнцый, дзе ён мог бы вырошчваць бульбу, кавуны, каровак — тое, што яму падабаецца. Мог бы займацца выкладчыцкай дзейнасцю або кансультаваннем займацца, як я».

«Але, вядома, напэўна, за дзяржаўны кошт, як гэта ў многіх краінах свету паступаюць. Магчыма, дзяржава магла б забяспечыць яго аховай — адзін-два чалавекі. Бо не ўсім людзям падабалася, як ён дзяржавай кіруе. Нельга быць святым на пасадзе першай асобы. Таму для таго, каб пазбегнуць магчымасці фізічнага гвалту супраць чалавека, я думаю, што нейкая хоць трохі ахова павінна быць за ім пакінута», — мяркуе Цапкала.

«Мы павінны паспрабаваць рухацца нармальна, станавіцца нармальнай цывілізаванай краінай, дзе не помсцяць папярэдняму кіраўніку, а ствараюць для яго, прынамсі, звычайныя нармальныя ўмовы для жыцця», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0