Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у жніўні 2020 года на лонданскай біржы ICE дасягнула $43,02 за бараль, сведчаць звесткі гандлёвай пляцоўкі.

У апошні раз цана нафты гэтага гатунку ўздымалася больш за $43 за бараль 6 сакавіка бягучага года, піша tass.ru.

Нафта гатунку WTI таргавалася на ўзроўні $40,22 за бараль.

Міністры АПЕК+ на пасяджэнні 6 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі пагадзіліся падтрымаць самы маштабны ў гісторыі ўзровень скарачэння здабычы нафты яшчэ на працягу аднаго месяца, да канца ліпеня.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0