Расійскі глыбакаводны аўтаномны апарат «Віцязь» падчас апускання на дно Марыянскага жолаба для вымярэння яго глыбіні атрымаў вынік на 1 тысячу метраў меншы за паказчык, усталяваны ў 1957 годзе савецкімі даследчыкамі, піша tass.ru.
Новы апарат зафіксаваў глыбіню ў 10 028 метраў. А судна часоў СССР — глыбіню ў 11 022 метра. Ці то папярэднікі некарэктна замерылі глыбіню, ці то змянілася само дно.
Таксама вымярэнне глыбіні адбываецца з дапамогай вымярэння хуткасці гуку, а яна залежыць ад многіх гідрафізічных параметраў.
Самае глыбокае на планеце месца Сусветнага акіяна вымяралі раней некалькі разоў — і заўжды атрымлівалі розныя лічбы: у 1995-м — 10 920 метраў, у 2009-м — 10 971 метр.





