У сталічным гандлёвым цэнтры мужчына прасунуў руку ў адзін з гульнявых аўтаматаў — і захрас. Вызваляць яго прыйшлося выратавальнікам. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

Вечарам 7 чэрвеня 31-гадовы мужчына ў сталічным гандлёвым цэнтры «Скала» прасунуў правую руку ў пластыкавы элемент гульнявога аўтамата, а выцягнуць яе самастойна ўжо не змог.

Выратавальнікам, якія прыехалі на выклік, пры дапамозе інструментаў удалося вызваліць хлопца, ён не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0