Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала лічыць, што членства ў АДКБ не пагражае нацыянальнай бяспецы Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму «Камерсанту».

Валерый Цапкала, фота Надзеі Бужан

Валерый Цапкала, фота Надзеі Бужан

«Я лічу, што мы абавязаныя выконваць міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе раней, у тым ліку наш удзел у АДКБ. Тым больш, я ў гэтым не бачу ніякіх праблем для суверэнітэту Беларусі. Гэты альянс не нясе пагроз нацыянальнай бяспецы ні Беларусі, ні нашым суседзям. Гэта разумеюць і нашы заходнія партнёры, з якімі мы хацелі б развіваць адносіны, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя.

У свой час у Фінляндыі з СССР быў Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе. Ён ніяк не перашкаджаў гэтай краіне весці палітыку нейтралітэту і нават правесці ў сябе першую нараду па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе», — мяркуе Цапкала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0