Днём 7 мая невядомы мужчына патэлефанаваў у цэнтр мабільнай сувязі і прадставіўся прадаўцу супрацоўнікам службы тэхнічнай падтрымкі, паведамляе СК.

У размове ён паведаміў аб неабходнасці тэставання плацежна-камп'ютэрнай сістэмы і казаў, якія трэба рабіць маніпуляцыі. У выніку з рахунку гандлёвага аб'екта былі пераведзеныя (1 900 рублёў).

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса.

Следчыя рэкамендуюць:

— калі па тэлефоне да вас звяртаюцца невядомыя асобы на падставе аказання тэхнічнай падтрымкі, не рабіце ніякіх дзеянняў па іх ўказаннях, асабліва з банкаўскімі рахункамі;

— не паведамляйце рэквізіты рахункаў і банкаўскіх карт;

— не перадавайце ні пад якой падставай лагіны і паролі электронных аплатных сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0