Расійскі «Першы канал» у нядзелю ўвечары паказаў у эфіры фільм Аляксея Балабанава «Брат 2» (фільму 20 гадоў у гэтым годзе), аднак замест фінальных цітраў на экранах з'явіліся кадры беспарадкаў у ЗША пасля забойства паліцыянтам афраамерыканца Джорджа Флойда. На канале гэта назвалі ўступленнем да праграмы «Время», піша Бі-бі-сі.

У момант паказу за кадрам працягвала граць песня «Гудбай, Амерыка» гурта «Наўтылус Пампіліус», якая суправаджае фінальныя цітры карціны.

Пасля гэтага нарэзка плаўна перацякла ў рэпартаж карэспандэнта канала пра пратэсты ў ЗША і праграму «Время».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0