Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аднак у аўторак месцамі — кароткачасовыя дажджы, часам навальніцы. Ноччу +13…+19°C, максімальная днём +26…+32°C, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, дзе чакаецца шмат аблокаў, +23…+25°C, піша Tut.by.

У сераду ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Уначы +15…+20°C, днём ад + 24°C на паўночным захадзе да +32°C на паўднёвым усходзе.

11 чэрвеня, у чацвер, дажджы месцамі на заходняй палове. Днём +27…+33°C. Дарэчы, такі тэмпературны фон на 4-9 градусаў будзе перавышаць кліматычную норму.

У пятніцу будзе такая ж тэмпература, кароткія летнія дажджы.

У выходныя халодны атмасферны фронт закране і поўнач Беларусі, таму тут стане крыху халадней, на поўдні краіны яшчэ затрымаецца 30-градусная спёка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0