Фота са старонкі «УКантакце»

Фота са старонкі «УКантакце»

Фельчар хуткай дапамогі ў Лідзе Павел Палейчык вымушаны сысці з працы. Праз месяц, 9 ліпеня, у яго сканчаецца пяцігадовы кантракт, і новы заключаць не будуць.

фота «Радыё Свабода»

фота «Радыё Свабода»

«Паведамілі без тлумачэння прычыны. Месяц дапрацоўваю, і ўсё. Кіраўніцтва сказала: пасядзіш дома, падумаеш», — дзеліцца медык.

Сам ён збіраўся і далей працаваць на «хуткай». Куды пайсці цяпер, не ведае. У Лідзе ёсць прыватны медцэнтр, але, па словах Паўла, туды так проста не прабіцца. Жонка Юлія, доктар у раённай бальніцы, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

За гады, што фельчар працаваў у бальніцы, у яго была толькі адна вымова. Яму трэба было адвезці бацьку ў паліклініку, таму Павел адпрацаваў паўзмены і папрасіў іншага калегу падмяніць яго. Але кіраўніцтва палічыла гэта за прагул.

За Паўла заступіліся калегі. Супрацоўнікі лідскай станцыі хуткай дапамогі напісалі зварот на імя галоўнага доктара раённай бальніцы, дзе выказаліся ў падтрымку фельчара і просяць не звальняць яго. «Мы ведаем яго як прафесіянала сваёй справы і надзейнага таварыша. Яго ўзровень кваліфікацыі і ўменняў цалкам адпавядае пасадзе», — пішацца ў звароце.

Фота з суполкі «Новости города Лида».

Фота з суполкі «Новости города Лида».

Нагадаем, што праблемы на працы ў фельчара пачаліся пасля сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. На стрыме ў блогера Павел выказаўся пра эпідэмію ў горадзе і сітуацыю ў бальніцы. Лідскага медыка асудзілі на сем сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?