Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што вылечыўся ад каранавіруса. Пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.
«Толькі што атрымалі вынікі паўторных тэстаў членаў нашай сям'і. Вынікі ўсіх нашых тэстаў адмоўныя», — напісаў ён.
Пашынян адзначыў, што паўнавартасна вярнуўся да працы.
Прэм'ер Арменіі заразіўся каранавірусам 1 чэрвеня. Як мяркуецца, ён падхапіў хваробу ад афіцыянта падчас рабочай нарады ўрада. Малады чалавек, як высветлілася, са станоўчым тэстам на COVID-19 прынёс прэм'еру ваду без пальчатак.





