Усяго ў Польшчы працуюць 622 тысячы замежнікаў, прычым украінцы складаюць 72%, паведамляе wyborcza.pl.

Другая па колькасці група замежнікаў — беларусы, іх каля 42 тысяч.

Але гэта тыя, хто працуе афіцыйна, г. зн. мае страхоўку.

А фактычная колькасць грамадзян-замежнікаў яшчэ большая. Не ўлічаныя тыя, хто працуе па падрадзе або незаконна, звяртаюць увагу мясцовыя ўлады.

Найбольш замежнікаў заяўлена ў аддзяленнях сацыяльнага страхавання ў Хожуве (10985 чалавек), Чанстахове (10704) і ў Забжы (10528), піша beskidzka24.pl. У Рыбніцкім АСС зарэгістравана 9214 замежнікаў, у філіяле ў Бельска-Бялай — 8462.

Замежнікі не толькі наймаюцца, але і самі распачынаюць бізнес у Польшчы, ствараючы дадатковыя працоўныя месцы. Па ўсёй краіне ўласны бізнэс вядзе каля 20 тысяч замежнікаў. Напрыклад, на захадзе, у Сілезскім ваяводстве найбольш прадпрыемстваў адкрылі грамадзяне Украіны, пасля немцы і італьянцы.

Як паведамлялася раней, карту паляка маюць амаль 137 тысяч грамадзян Беларусі: 131 770 чалавек - у Беларусі, 5376 — у Беластоку. Яшчэ паўтары тысячы заяў разглядаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0