7 чэрвеня ў службу ратавання паступіла паведамленне пра пажар нежылога дома ў вёсцы Найда Жыткавіцкага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, назіралася гарэнне ўнутры жылога дома, моцнае задымленне.
49-гадовая гаспадыня пражывае ў Жыткавічах.
Са слоў гаспадыні, каля двух месяцаў таму ў гаспадарчай пабудове, размешчанай на тэрыторыі домаўладання, без яе згоды пачаў пражываць мужчына. Прыязджаючы на дачу, яна выганяла яго, але мужчына перыядычна працягваў жыць у гаспадарчай пабудове.
Ратавальнікі ў хаце на падлозе ў калідоры знайшлі абгарэлага 51-гадовага грамадзяніна, які напярэдадні самавольна пранік у хату.
У выніку пажару агнём знішчана маёмасць у двух жылых пакоях, закураны сцены і столь у хаце.
Меркаваная версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.





