У цэнтры Масквы адбылося ДТЗ з удзелам акцёра Міхаіла Яфрэмава. У выніку здарэння памёр адзін чалавек, піша tass.ru.

Інцыдэнт адбыўся 8 чэрвеня каля 23:00 на Смаленскай плошчы.

Міхаіл Яфрэмаў за рулём Jeep Grand Cherokee выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Lada.

Кіроўцу Lada з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу. Пацярпелы працаваў кур'ерам у кампаніі дастаўкі ежы. Раніцай 9 чэрвеня ён памёр у бальніцы.

У момант здарэння акцёр быў у стане алкагольнага ап'янення, паведамілі ў ГУ МУС РФ па Маскве.

У дачыненні да Яфрэмава распачалі крымінальную справу, яму пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Акцёра выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0