Такую перспектыву абмеркавалі гарадскія ўлады з прадстаўнікамі Белінвестбанку і кампаніі LWO, якія ўкараняюць мабільны плацежны сэрвіс «Аплаці» ў розных рэгіёнах краіны, піша тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
Тэставая эксплуатацыя сістэмы можа пачацца ўжо ў сярэдзіне чэрвеня.
Для кіроўцы маршруткі, якому важна кантраляваць аплату праезду, распрацаваны мабільны дадатак. У ім 4 лічыльнікі, з дапамогай якіх можна будзе адсочваць колькасць пасажыраў, якія аплацілі праезд за ўсю працоўную змену, за адзін рэйс, на кожным канкрэтным прыпынку. Прадугледжаны лічыльнік і для наяўнай аплаты.
Пасажыр зможа разлічыцца за паездку з дапамогай сэрвісу «Аплаці», прасканаваўшы мабільнікам QR-код.





