«Украінская праўда»

«Украінская праўда»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў аб жаданні заразіцца каранавірусам і самаізалявацца, каб пераканаць грамадзян у небяспецы інфекцыі, паведамляе «Украінская праўда».

«Я хацеў на сабе прайсці гэты этап. Каб людзям было лягчэй», — растлумачыў Зяленскі.

Паводле яго слоў, ён прапаноўваў паплечнікам: «Давайце я захварэю, адразу мяне ізалюем на Банкавай [у Адміністрацыі прэзідэнта]. І пражыву гэта нармальна. Тады б людзі зразумелі, што каранавірус — «гэта страшна», але «гэта не чума», лічыў украінскі лідар. «Каб не было дэпрэсіі. У самым пачатку быў момант вельмі страшны, калі людзі лічылі, што мы ўсе памром», — растлумачыў Зяленскі.

Аднак ад прапановы адмовіліся, вырашыўшы, што гэта «перабор». Зяленскі дадаў, што сям'я не даравала б яму такі крок. «Сказалі б, што я вар'ят. І, у прынцыпе, мелі б рацыю», — падсумаваў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?