У Магілёве 8 чэрвеня было +30,2. Папярэдні рэкорд дня — +30,1, ён быў зафіксаваны ў 1956 годзе.
На Нарачы ўчора было +29,9 (ранейшы рэкорд — 29,3 градуса цяпла ў 2011 годзе)
Што да летніх максімумаў, то абсалютны рэкорд усяго чэрвеня ў Мінску быў роўна год таму 13 чэрвеня. Тады ў сталіцы было +34.
Абсалютны рэкорд лета ў сталіцы +35,8 градуса 8 жніўня 2015 года.
А абсалютны рэкорд для Беларусі: +38,9 градуса 8 жніўня 2010 года ў Гомелі.





