Фота Надзеі Бужан
Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк sb.by.
«Выдаваць сертыфікаты мы пачнём з 24 ліпеня, а па рэзервовых днях — з 29 ліпеня. Абітурыенты паспеюць падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсах у ВНУ і каледжы», — сказаў Юрый Міксюк.
Уступная кампанія ў гэтым годзе мае некаторыя асаблівасці, выкліканыя эпідсітуацыяй. ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, а не 13 чэрвеня.





