Галоўнай задачай дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — захаваць стабільнасць у краіне, гарантаваць законнасць і правапарадак. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях дзейнасці дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, піша БелТА.

«Дэмакратыя дэмакратыяй, але бязмежжа быць не павінна. І не будзе. Вы бачылі ў Злучаных Штатах, Заходняй Еўропе, як супердэмакратычныя дзяржавы абышліся з пратэстоўцамі.

Галоўная задача дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — захаваць стабільнасць у краіне, гарантаваць законнасць і правапарадак. Тое, што ад вас патрабуюць Канстытуцыя і закон», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, падчас нарады плануецца абмеркаваць шматлікія пытанні, але асноўная ўвага будзе нададзена правядзенню выбарчай кампаніі і выбараў прэзідэнта Беларусі.

«Усяго тры тыдні як стартавала гэтая выбарчая кампанія, але ўжо сёння мы бачым, што далёка не ўсе кандыдаты ў кандыдаты маюць намер прайсці гэты шлях цывілізавана.

Вакол парушэнні заканадаўства, больш за тое, этычных нормаў, абразы, выпады ў бок улады.

Ёсць і такія, хто лічыць, што для дасягнення мэты ўсе сродкі добрыя, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Тое, што ў барацьбе за сімпатыі насельніцтва яны выкарыстоўваюць выключна папулісцкія лозунгі і нічым не падмацаваныя абяцанні, — гэта хай разбіраюцца самі людзі. Яны прааналізуюць, зробяць адпаведныя высновы. Народ разбярэцца».

Кіраўнік краіны звярнуў увагу на недапушчальнасць ператварэння збору подпісаў у несанкцыянаваныя мітынгі і масавыя мерапрыемствы.

«Дапусціць парушэння закона нельга: пасля нам давядзецца за гэта вельмі дорага заплаціць. Вы ведаеце, як падобная сітуацыя развівалася ва Украіне. Таму закон і яшчэ раз закон. Ён павінен быць бездакорна выкананы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0