У сераду па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём пры навальніцах у асобных раёнах град і моцныя залевы, паведамляе sb.by са спасылкай на Гідрамет.
Уначы будзе ад +16 да +21, днём + 26…+32. Найкамфортней будзе па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — ад +23 да +25.
Гарачае надвор'е з дажджамі і навальніцамі захаваецца да канца рабочага тыдня.