БелТА

БелТА

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на нарадзе па пытаннях выбарчай кампаніі і дзейнасці дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, піша БелТА.

Ён адзначыў, што ўсе падзеі развіваюцца па загадзя прадуманым сцэнары.

«Спачатку прадстаўнікі шэрагу ініцыятыўных груп злоўжываюць правам на правядзенне пікетаў для разгойдвання сітуацыі і дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі, потым яны сфарміруюць каманды і групы баевікоў, якія, не выключана, захочуць арганізаваць пабоішча на плошчы. Да гэтага яны і заклікаюць людзей. Чаму тут дзівіцца?

Чаго так усе дзівяцца: «Як Лукашэнка адкажа?» Адказ будзе адзін, вы добра разумееце», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта так званыя сучасныя перадвыбарчыя кампаніі, якія часцяком не адрозніваюцца ахайнасцю. «Мы гэта ўжо праходзілі. Мы не дапусцілі расколу тады ў грамадстве, не дапусцім і цяпер.

І сёння маем намер распачаць адэкватныя меры, каб захаваць мір і стабільнасць у нашай дзяржаве, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Для гэтага трэба дакладна разумець, на што гатовыя пайсці асобныя кандыдаты ў кандыдаты для дасягнення сваёй мэты. Якія рэсурсы яны задзейнічаюць для павышэння свайго рэйтынгу. Ці не створыць гэта дадатковыя пагрозы?»

Ён пацікавіўся ва ўдзельнікаў нарады, як яны ацэньваюць становішча і якія ў іх ёсць прапановы па ўмацаванні стабільнасці «з улікам верагоднасці абвастрэння сітуацыі на любым этапе выбарчага працэсу».

«Нашым людзям не варта залішне напружвацца і перажываць. Мы павінны забяспечыць кожнаму чалавеку магчымасць спакойна хадзіць па сваёй зямлі, а бацькам, як гэта заўсёды было ва ўсіх нашых гарадах, — спакойна не проста хадзіць па зямлі, а з маленькімі дзеткамі за руку ў любы час сутак і ганарыцца сваёй краінай. Краіна павінна быць спакойнай, нягледзячы ні на якія вострыя сітуацыі. Гэта галоўнае, што адрознівае нас ад іншых. У гэтым сутнасць нашага астраўка бяспекі. І гэта мы павінны захаваць, чаго б нам гэта ні каштавала», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0