Днямі ў аднаго з членаў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі здарылася няшчасце — ад каранавіруса памерла мама. Пра гэта мужчына паведаміў у групе ў вайберы, прымацаваўшы фота запоўненага радка бланка, дзе не хапала толькі аднаго — подпісу.

Мужчына чакаў свайго самага галоўнага падпісчыка — маму, ёй заставалася толькі паставіць подпіс, яна павінна была прыехаць з бальніцы і зрабіць гэта, але з-за каранавіруса ўжо ніколі не зробіць, піша volkovysk.by.

Віктар Бабарыка знайшоў час, каб выказаць свае спачуванні і дадаць сімвалічную адзінку да колькасці ўжо сабраных 230 тысяч подпісаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0