ostogroup.by

ostogroup.by

Здарэнне адбылося 7 чэрвеня ў ГЦ «Ветразь» у Гродне. Жанчына самастойна нарадзіла, ёй дапамагала калега, піша hrodna.life.

Гэта шостае дзіця Алены і першае датэрміновае. Яна нарадзіла на восьмым месяцы цяжарнасці. Пра цяжарнасць Алены на працы амаль ніхто не ведаў.

«Я сама не чакала, што ўсё так адбудзецца, — кажа Алена. — Рэзка пачаліся схваткі, і мне выклікалі хуткую. Не дачакаўшыся медыкаў, я пачала нараджаць у адміністратарскай гандлёвага цэнтра».

Алена кажа, што дзіця выйшла само, яно было вельмі маленькім. Дапамагалі жанчыне калегі: прыбіральшчыца і адміністратар гандлёвага цэнтра.

«Калі прыехалі медыкі, яны аператыўна дапамаглі мне і малому. Адрэзалі пупавіну і адвезлі нас у бальніцу. Нарадзіўся хлопчык, назвалі Мікіта. Такое імя прыдумаў бацька малога».

Маці і дзіця знаходзяцца ў бальніцы. Дактары паведамілі маці, што дзіця здаровае, але пакуль што яму трэба дыхаць праз кіслародную маску.

Калега парадзіхі, якую таксама завуць Алена, кажа, што прымала роды ўпершыню ў жыцці.

«У асноўным яна ўсё сама зрабіла. Стала на каленкі і пачала нараджаць. З'явілася галоўка і далей я ўжо дапамагала. Дзіця паклала на халат і трымала пупавіну, а неўзабаве прыйшлі медыкі і дапамаглі. Я хоць і пенсіянерка, але ўпершыню ў жыцці з такім сутыкнулася. Да гэтага часу дрыжу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?