Трагедыя адбылася на вадасховішчы непадалёк ад вёскі Маркавічы. Група падлеткаў адпачывала і купалася, піша sb.by.

Дзеці бачылі, як іх таварыш даплыў да сярэдзіны вадаёма, знік пад вадой і больш не ўсплыў. Яны патэлефанавалі ў МНС, тыя звязаліся са спецыялістамі Асвода.

Праз некалькі гадзін вадалазы паднялі з дна цела 15-гадовага хлопчыка.

Праводзіцца праверка.

Спецыялісты папярэджваюць, што вада яшчэ халодная, лёгка атрымаць сутаргі. Яны нагадваюць, што купацца трэба ў спецыяльна адведзеных месцах, пры наяўнасці выратавальнага паста і магчымасці аператыўна атрымаць медыцынскую дапамогу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?