Кіроўца «Мэрсэдэса» рухалася па вул. Арлоўскай з боку Сморгаўскага тракту ў кірунку Даўгінаўскага ў другой паласе, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Пры перастраенні з другой паласы ў трэцюю аўто сутыкнулася са службовай машынай «УАЗ», што ехала ў спадарожным напрамку.
Кіроўца міліцэйскага аўто прыняў усе неабходныя меры, каб пазбегнуць аварыі і траўміравання пасажыраў, і здзейсніў наезд на бардзюрны камень і металічную агароджу.
Пацярпелых у ДТЗ няма.





