Дастаўка амерыканскай нафты з Клайпеды ў Беларусь пачалася з ночы аўторка, усю сыравіну плануецца паставіць у краіну на працягу паўтара тыдня. Гэтую інфармацыю пацвердзіла BNS кампанія перавозкі грузаў LG Cargo, якая з'яўляецца даччыным прадпрыемствам літоўскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Lietuvos gelezinkeliai, піша Intrefax.by.
«Першы састаў з нафтай адправіўся з Клайпеды гэтай ноччу, у 1 гадзіну 5 хвілін. Увесь аб'ём мы плануем даставіць у Беларусь за 10 дзён, у цэлым будзе сфармавана 22-23 саставы. Кожныя суткі будуць адпраўляць па 120 цыстэрнаў, ці прыблізна па 7 тысяч тон нафты», — пракаментаваў BNS прадстаўнік Літоўскіх чыгунак Марцінас Бурба.
Сыравіна прызначаецца для ААТ «Нафтан».





