Зянон Пазняк у 1994 годзе падаў амаль 217 тысяч подпісаў

Зянон Пазняк у 1994 годзе падаў амаль 217 тысяч подпісаў

Віктар Бабарыка абвесціў, што ў яго падтрымку ўжо сабрана больш за 230 тысяч подпісаў. Застаецца яшчэ 10 дзён збору подпісаў, таму лічба дакладна вырасце. З іншага боку, тэрытарыяльныя камісіі могуць сабраць частку дакументаў.

У любым разе выглядае, што лічбы падтрымкі Бабарыкі большыя, чым у іншых дэмакратычных кандыдатаў на ўсіх ранейшых прэзідэнцкіх выбарах.

«Наша Ніва» склала рэйтынг паводле колькасці подпісаў у падтрымку дэмакратычных кандыдатаў за ўсе выбары.

Кандыдат Год Подпісы
1 Зянон Пазняк 1994 216 855
2 Аляксандр Мілінкевіч 2006 198 688
3 Уладзімір Някляеў 2010 180 073
4 Сямён Домаш 2001 160 077
5 Аляксандр Казулін 2006 157 986
6 Андрэй Саннікаў 2010 142 023
7 Станіслаў Шушкевіч 1994 123 552
8 Яраслаў Раманчук 2010 123 206
9 Уладзімір Ганчарык 2001 121 041

Таццяна Караткевіч, якая вылучалася ў 2015 годзе, прадаставіла 107 299 подпісаў.

Многія кандыдаты-2010 — Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч — заявілі, што сабралі патрэбную колькасць подпісаў, але ў дэмакратычнай супольнасці застаюцца пытанні наконт праўдзівасці гэтых дакументаў. У любым разе ў іх было менш за 120 тысяч подпісаў.

Кандыдаты накшталт Сяргея Гайдукевіча ў табліцу, натуральна, не ўключаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?