Усё здарылася раніцай 6 чэрвеня, калі на адной з вуліц горада экіпаж ДАІ спыніў матацыкл з каляскай. Ім кіраваў 42-гадовы мужчына, які сказаў, што забыў правы, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Наяўнасць дакумента было вырашана праверыць у базе. Аднак высветлілася, што мужчына падмануў інспектараў — чалавека з названымі звесткамі не існавала. Для высвятлення асобы кіроўцу было прапанавана прайсці ў РАУС, але ён кінуўся наўцёкі.

Падчас пераследу правапарушальнік пералез праз плот і апынуўся на тэрыторыі нейкага прадпрыемства. Там яго нагнаў адзін з інспектараў. Пры затрыманні матацыкліст аказаў супраціў і зламаў міліцыянту руку.

У выніку ўцекача затрымалі з дапамогай калег з Дэпартамента аховы МУС. Высветлілася, што у 2018 годзе мужчына здзейсніў ДТЗ і збег, за што і быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на два гады. Тэрмін пакарання павінен быў скончыцца гэтай восенню.

Мужчыну адправілі ў ізалятяр. Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0