Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка абвясціў пра стварэнне новай грамадзянскай ініцыятывы «Сумленныя людзі», накіраванай на «свабодны ўдзел у справядлівых выбарах».

У суполках ініцыятывы ў сацыяльных сетках ён абяцае размяшчаць звесткі пра інструменты і алгарытмы таго, як такіх выбараў дамагчыся.

Там размешчаная форма для заяўкі на ўдзел у выбарчай камісіі і форма для падачы звестак аб парушэнні заканадаўства пры зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна