На Чыжоўскім вадасховішчы 8 чэрвеня выратавалі чалавека, паведаміў Мінск-Навінам начальнік вадалазна-выратавальнай службы Мінскай гарадской арганізацыі Асвод Дзмітрый Бараноўскі.

Здарэнне адбылося каля 21:00. Нецвярозы мужчына нырнуў з парапета на глыбіню 1,6-1,7 м і пашкодзіў хрыбет. Супрацоўнікі сезоннага паста Асвода з берага скінулі яму выратавальны канец, але пацярпелы не змог ім скарыстацца.

— Чалавек не мог нават падняць рукі, толькі крычаў: «Ратуйце мяне!» На галаве былі гематомы. Наш ратавальнік у форме нырнуў за ім і вынес на бераг, — распавёў Д. Бараноўскі.

У Чыжоўскім вадасховішчы купанне забаронена (яно з'яўляецца тэхнічным вадаёмам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0