Спачуванне ў сувязі са смерцю афіцэра апублікавала Міністэрства абароны. Як патлумачыла афіцыйны прадстаўнік ведамства Наталля Гаўрусік, прычынай смерці стаў суіцыд, піша Tut.by.

«Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім маёра Свірыда І. Д. у сувязі з яго смерцю. Ваеннае ведамства акажа сям'і афіцэра неабходную дапамогу», — гаворыцца ў спачуванні.

Па словах Наталлі Гаўрусік, суіцыд здзейсніў начальнік службы адной з механізаваных вайсковых часцей 1988 года нараджэння.

У Мінабароны адзначылі, што з этычных меркаванняў і павагі да сям'і загінулага просяць СМІ не распаўсюджваць непраўдзівую інфармацыю.

— Гаворка не ідзе пра нейкае знікненне боепрыпасаў са склада, як пра гэта напісаў адзін з тэлеграм-каналаў.

Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія два дні. Напярэдадні Міністэрства абароны паведаміла, што ад агнястрэльнай траўмы загінуў радавы зенітнай ракетнай брыгады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?