У Мінску п'яны таксіст урэзаўся ў агароджу аўтастаянкі, паведамляе МУС.
Аварыя адбылася сёння каля 17.10. На вуліцы Алтайскай 41-гадовы кіроўца таксі не справіўся з кіраваннем і наехаў на агароджу аўтастаянкі. У аварыі ніхто не пацярпеў.
Таксіст быў дастаўлены на медыцынскі агляд: канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,9 праміле.





