Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 10 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 7 323 516 выпадкаў каранавіруса, памерлі 413 731 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2,045 млн выпадкаў каранавіруса, а памерлі 114 148 чалавек, з іх 1093 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 742 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1185 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 485 тысячы чалавек, 171 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі і ЗША ў Мексіцы (354), Вялікабрытаніі (286) і Індыі (277).

9 чэрвеня ў свеце зафіксавана 121 171 новы выпадак каранавіруса. 

За 9 чэрвеня зафіксавана 4763 смерці ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0