У Верхнядзвінскім раёне на Асвейскім возеры з-за дажджу і моцнага ветру людзі не змаглі самастойна вярнуцца на лодцы на бераг, паведамляе МНС.

Здарэнне адбылося вечарам у аўторак у 19.37. У МНС паступіла паведамленне — мужчына і жанчына знаходзяцца ў гумавай лодцы на Асвейскім возеры. З-за дажджу і моцнага ветру яны не маглі самастойна вярнуцца на бераг.

Супрацоўнікі МНС даставілі пацярпелых на бераг, яны былі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0