У міліцыю звярнулася адміністрацыя крамы, што прадае спартыўныя тавары: нехта скраў электрасамакат, выстаўлены ў вітрыне ў якасці ўзору. Яго кошт ацанілі ў 1700 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

Міліцыя хутка затрымала злачынцу. Гэта 40-гадовы мінчук, нідзе не працуе. Электрасамакат быў у яго ў кватэры.

Высветлілася, што мужчына незадоўга да здарэння прыходзіў у краму ўладкоўвацца менеджарам па продажах. Працаўладкавацца ў яго не атрымалася, вось і скраў потым самакат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0