Улаф Пальме, фота з Вікіпедыі

Улаф Пальме, фота з Вікіпедыі

Забойцу шведскага прэм'ера Улафа Пальме знайшлі праз больш як 30 гадоў. Пра гэта распавёў пракурор Крыстэр Петэрсан, паведамляе Reuters.

Пракуратура высветліла, што Пальме забіў дызайнер Стыг Энгстрэм. Пракурор адзначыў, што не можа прад'явіць яму абвінавачванні, паколькі той загінуў. Па гэтай прычыне справу закрылі.

Петэрсан дадаў, што следства так і не знайшло прыладу забойства. Кулі, знойдзеныя на месцы здарэння, не змаглі звязаць з канкрэтным пісталетам.

Энгстрэма назвалі адным з падазраваных у забойстве прэм'ера яшчэ ў 2018 годзе. Падставай для гэтага сталі паказанні сведак. Дызайнера дапыталі паліцэйскія: падчас размовы ён блытаўся ў паказаннях і не мог дакладна сказаць, што рабіў у дзень гібелі Пальме. Энгстрэм скончыў жыццё самагубствам у 2000 годзе.

Прэм'ер-міністр Швецыі Улаф Пальме, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, быў застрэлены ў Стакгольме 28 лютага 1986 года, калі ён вяртаўся з жонкай з кіно без аховы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0